Калі памірае каханне —
маўчаць тэлефоны горна,
нібыта чорныя птушкі,
што застудзілі горла.
Калі памірае каханне —
прыходзіць бяссонніц змора.
Паўзуць цягнікі чарапахамі.
Нямее мора.
Калі памірае каханне —
гарчэе віно ў кілішку,
а смех за акном у бэзе
здаецца пустым і лішнім.
Калі памірае каханне —
вянуць заўчасна кветкі
і застаецца ў расстанні
спрачацца з бяздомным ветрам...
СКРАЗНЯК! У штыль толькі
СКРАЗНЯК!
У штыль толькі ветразь вісьне
Анучай на рэі мачты.
А вецер? Ды ён не цісьне!
Штурхае і будзіць! Ясна?
Абудзіць той вецер – будзе(!)
Куды весьці тую мачту.
Туды, куды трэба людзям!
Каб тых жа людзей не страціць!