Калі паветра стаецца празрыстым,
Нібы паненка скідае спадніцу,
Ценем няўлоўным, пажадным, ўсёісным
Ты прыпадаеш да ейнай суніцы.
Так, нібы Пан да ахвярак любошчаў,
Што казларогім светам ўладарыць.
Так, бы каханак няўмелы у прошчы
Трэнінг сам насам з сабою здзяйсняе.
Боль асалоды ў агнёвых кашмарах,
Той, што сатыры ды німфы даруюць,
Боль ўсёдазволенай жарсці пажараў,
Быццам пад ныркамі сонцы вякуюць.
Аблуднай павутай зрок засціць няволя,
Паветра выцягвае душу з прадоння –
Апошнія стогны салодкага болю
Варушаць фіранкі на вокнах бяссоння…