Калі раптам знікну я, і мяне не стане,
З неба, хто тады табе, зорачку дастане?
Хто цябе замест мяне закалышыць ў красках?
На чыіх руках заснеш, як прынцэса ў казках?
Калі знікну раптам я – помніць мяне будзеш?
Ці не пройдзіць нават дня, як зусім забудзеш?
Хіба, што сказаў табе, цябе больна раніць?
Ты даруй, я ж уявіў, як мяне не станець.
Калі ўсёткі ж я памру – то не плач,не трэба.
Паляціць мая душа на свабоду ў неба.
Не пакрыўдзіць там ніхто, ніхто не абмане,
Прыляціш ты да мяне, калі час настане.
Там сустрэнемся з табой,зноў нас стане двое,
Можа і там каханне ёсць, толькі незямное.