Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі ты ў пошуках чароўнай мроі

Сярэдняя: 2.3 (4 галасоў)

Калі ты ў пошуках чароўнай мроі
Збег, і душу дадому не вярнуць,
Успомні, як вясенняю парою
У родным садзе яблыні цвітуць.

Калі скаціўся долу ў час кароткі,
І лёс надзеі дзверы зняў з завес,
Успомні, як дурман густы, салодкі
Ля роднай хаты распускае бэз.

Калі ўсё разбурылася і знікла,
І моцы зноў падняцца не стае,
Успомні, як упэўнена і звыкла
Над родным небам сонца ўстае.

Калі гарэў сваёй галоўнай марай,
Ды й тая ўжо прыйшла ў заняпад,
Успомні, як упарта і аддана
Твой пчолы напаўняюць гулам сад.

Каб радасці сасуд наноў запоўніць,
Вярнуць на месца страчаныя дні,
Ляці хутчэй, пакуль яшчэ не позна,
І маму з татам крэпка абдымі.