Калі ўміраюць маладыя дрэвы — Ім рэквіем пяюць вятры. I ў тым тужлівым, горкім спеве Згасаюць вольнасці кастры. Не чуем мы, як дрэвы плачуць, Якія буры ў стогнах іх жывуць. Калі ж замоўкнуць, стомленыя, значыць, — I вольнікі-вятры памруць.