Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі я саджуся пісаць верш...

Сярэдняя: 3.3 (12 галасоў)

калі я саджуся пісаць верш,
я пачынаю думаць пра сьмерць.
пра хваробы.
пра адзіноту.
пра вар'ятаў.

мне часам кажуць:
- ты ж малады яшчэ;
а ўжо такі стомлены,
такі абыякавы, такі апатычны.

мне цяжка сказаць гэтым людзям,
што мяне мала што цікавіць
у гэтым сьвеце
па-сапраўднаму.

я пакрыўджу іх, я выклічу
да сябе агіду, калі скажу,
што іх клопаты і іх радасьці
мне да аднаго месца,
што пляваць я хацеў
на іх радасьці і іх клопаты.

чаму ты так ставісься да жыцьця? -
пытаюць яны, - сьвет
рознакаляровы.

ды ідзіце вы на хуй, прыдуркі.
ідзіце вы ў дупу,
я быў выдатным хлопчыкам,
я любіў вас, я быў поўны
пяшчоты і спачування,
але вы не шануеце
анічога, вы ператварылі
жыцьцё ў нейкае ганебнішча,
у хіт-парад перамоглых
у барацьбе за выжыванне,
вы засялілі планету пудзіламі,
вы знішчылі
ўсё, што падавалася мне
прывабным,
таму, усеўшыся за
працоўны стол, я думаю
пра смерць і пра
хваробы,
і пра адзіноту.
я ні пра што іншае
не магу
думаць.

а вы
паклапаціцеся пра сябе,
таму што нядоўга вам
засталося цешыцца.
рэйтынгі
вашы
падаюць.