Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі з руінаў Бабілёна...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Калі з руінаў Бабілёна
мы беглі ўпрочкі –
                                хто як мог,
на незлічоныя плямёны
нас падзяліў Вялікі Бог.

І палажыў між намі межы,
і мовы розныя нам даў,
каб новай Бабілёнскай вежы
ніхто ўжо больш не будаваў.

– Вось умудрыў!
                           Куды ўжо болей! –
кпіць і пасёння сатана. –
Каб Той,
што ў небе,
                  даў мне волю,
ў вас мова сталася б адна.

Бо як жа быць вам,
                                бедалагам?
Хоць кідай галаву на злом!
Адны дабро назвалі благам,
другія блага лічаць злом…

О не, хітруга!
                      Не падманіш!
Хай немата твой рот замкне.
Калі маю гаворку ганіш,
ты самы горшы вораг мне.

А ні капытам,
                       а ні рогам
мне чорт не ўчыніць анічога.
бо мовай,
                дадзенаю Богам,
штодня прашу я ласкі Бога.