Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі ж рак свісне на гары?

Сярэдняя: 4.9 (19 галасоў)

Ой, даўно ж гэта было,
заглянуць калі туды…
…шурык-пан схапіў Уладу.
Дык,па-першыя гадЫ,
не казаў сябе ён гадам –
баўбатаў,як памяло…

Быў – такіх няма нідзе.
“Чэсны” быў – у грудзі ляпаў!
Прыглядаўся да Улады,
і, каб не зведалі,што сквапны –
то, з людзямі на парадах,
то, з трактарыстам у баразне…

Не заўважыў наш народ,
як сплялася Павуціна:
хто меў спрэчкі да Улады –
пачалі знікаць і гінуць;
невукі на ўсіх пасадах –
хамаваты нейкі зброд…

- Аддавай Уласць назад! -
шурыку крычыць народ.
– Мы – народ! Мы тут – і Існасць!
– Я аддам… Ды, папярод
хай мне рак на горцы свісне!
…і калі ж ён свісне,гад…

13 верасня 2012г.