Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каліна

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Зрэдчас, у роспачы, калі Мяне трывожаць успаміны, Прыходжу ў думках да каліны – Туды, дзе разам мы былі. У бездань тыя дні сплылі, Але ўсё клічуць наўздагонкі Кахання вешчуны – рамонкі, Што пад калінаю цвілі. Кружляла сцежачка ў бары, Якую помніць ты павінна. Птушыны спеў гучаў няспынна. Духмяна млелі чабары. Як чырванела ў гушчары!.. Ды ў лес цягнулі не маліны, А вусны спелыя дзяўчыны, Вачэй бяздонныя віры. На тым узлессі, ля ракі, Дзе прытулілася каліна, Крынічна ззяла ручаіна І нас хавалі хмызнякі… Аблокі ў вогнішчы зары Як галавешкі дагаралі. Ў чароце плюхаліся хвалі, А мо дурэлі печкуры. Туман лунаў каля вады Смугою шлюбнага убору – Бялюткі вэлюм без дакору, Як быццам майскія сады. Ад непазбежнасці зімы Схаваўшыся ў чуллівым леце, Адны на цэлым белым свеце Каханне калыхалі мы. Як сон спляталіся ўгары Сузор’яў велічных узоры. Ў тваіх вачах ярчэлі зоры Да светлай ранішняй зары. Гарэза, ветрык-чарадзей Нас казытаў мурожным сенам. Пяшчотным блікам летуценным Туліўся месяц да грудзей… Шапталі хвоі-плеткары Пра нас апошнія навіны, Дрыжэлі з зайздрасці асіны, І вартаваў нас дуб стары. Напэўна, помняць дрэвы ўсе, Як заірдзелася каліна І нарадзілася жанчына Наранку ў сонечнай красе. Заззялі, нібы светлякі, Празрыста-бісерныя росы. Прыгожа, як наўмысна, ў косы Заблыталіся васількі. І, як удзячныя дары, У свет, пакуль яшчэ замглёны, Панеслі нашыя імёны Два карабельчыкі з кары. Сутоннем досвітку плылі, А мы не ведалі, не зналі, Што хутка раз’яднаюць хвалі Надзеі нашай караблі. Спыніць імгненне назаўжды!.. Але і лету век адмеран: Замест расы – сівая шэрань Час расставання і бяды. Няўзнак у месяцы, ў гады Звіліся моцна дні разлукі. А я да сёння чую гукі, Што чаравалі нас тады. Мяне далёка завялі Жыцця і лёсу каляіны. Былі салодкія маліны, Але патолі не далі. Пазней прывабнымі былі Суніцы ў лесе і ажыны, Парэчкі побач ручаіны, Дурніцы, дзічкі, журавіны, Разынкі, горкія рабіны І неядомыя крушыны… А незабыўнасці каліны Пазбыцца вусны не змаглі. Зрэдчас – у роспачы калі – Я галаву хілю павінна: “Даруй, каханая каліна, Дні маладосці адгулі. Квітней і ў памяці жыві, Кахання нашага скарбонка!..” Гарыць барвяных ягад гронка Дакорам, кроплямі крыві… 1999/2002 Air Max 90 VT QS