Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЛіСЬ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Прыгнаўшы ўвечары каровы, Адразу падаў, засынаў. Была вячэра ўжо гатова - Вячэраць бацька падымаў. Я шкрабаў лыжкай дзе папала - Вачэй раскрыць ніяк не мог, Трымацца сілы не ставала, і хутка зноў валіўся з ног. А ноч, як бачыш, пралятала, і бацька пасвіў ўжо каня. Світанне матка сустракала - Хапала працы ёй штодня. - Устань, сынок, ужо світае. Анучкі новыя знайшла. Устань, кароўка ўжо рыкае. Табе яешню я спякла. ішла даіць карову маці - Зноў падаў і адразу спаў. А цішыня звінела ў хаце, Яешня стыла - не чапаў. Вярталася матуля ў хату. - Чаму ж ты спіш дасюль, сынок?- Збіраўся хутка, вінавата і бег на свежы халадок. Грымела ў срэбры наваколле Суладным мноствам галасоў. З кужэльнай кайстрачкай у поле Штодзень за статкам я ішоў. і рэдка меў такое свята, Што мог уволю я паспаць. З тых дат сплыло вады багата, Ды як такое забываць. 1976 Air Jordan II High