Калісьці была я маленькай, Я верыла ў казкі і сны. Маленства прайшло, на каленках Пакінуўшы шрамы адны...
Калісьці была я шчасьлівай. Кахала, кахалі мяне. А шчасьце як хвалі: прылівы, Адлівы... І зноў я на дне...