Калісьці мы былі людзьмі.
Мы верылі, жылі, кахалі.
З табою разам мы былі.
З табою разам паміралі.
Я адчуваў твой боль у сабе.
У сэрцы там, глыбока.
Ты ўсьміхалася ў адказ,
Нібы ўсё добра. Ўсё добра...
Ты мне казала - "я кахаю"
І я кахаў, кахаў цябе.
Ізноў сустрэчы ўсё чакаю
У казачным, сапраўдным сне.
Аляксей Жывіцкі
31.03.2014