Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каханьне

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Каханьне, як спеў салаўя.
Каханьне, як шум навальніцы.
Як кружка студзённай вадзіцы,
каханьне ўздымае з раньня.

Як кружка студзённай вадзіцы,
пачуцьці ў сэрцы тваім.
Каханьне - журчаньне крыніцы;
Каханьне ў лёсе маім.

Каханьне, як спеў салаўя.
Каханьне, як шум навальніцы.
Твой подых уздымае з раньня,
Як кружка студзённай вадзіцы.



Яшчэ не ацэнена

Як лянотна бывае балбесу
Варушыць сваёй пятаю кропкай.
"Я, маўляў, пад свой пледзік залезу,
А вы там - хоць мурлыкайце коткай!"

Ты мой змрок разагнала каметай -
Не камячу свой час, бы газету.
Табе - дзякуй за гэта. І ведай:
Я з табой - хоць да края сусвету!

(Менск, 27.01.2016)



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Мяняецца настрой мой штохвілінна,
І сьляпая злосьць вядзе ў туман.
Ну як жа ты, звычайная дзяўчына,
Мой розум з сэрцам увяла ў зман?

Ну колькі клясца мне перад сабою,
Што больш не буду сабе сэрца рваць?
Наеўся клятвай, нібы кілбасою,
Ды так, што пачало ванітаваць.

Цяпер жа - чаго варты тыя клятвы?
У маіх пачуцьцях зблытаны ўсе карты,
Пасьянс не склаўся для мяне зусім...

Я ведаю: мяне ты зразумееш!
Хаця наўрад-ці ўжо тут штосьці зьменіш...
Прымі мой lіebe dіch, перадусім...

(Менск
17.02.15
трэць на дзесятую вечара)



Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)

А памятаеш лязо вачэй?
Абдымкі марозныя шчырых начэй.
Адчуць. Дакрануцца. Хутчэй!
Падняцца ў аблокі.
Гарачыя шчокі,
Вусны на шыі,
Рукі, што ў сораме палка душылі.
Па-здрадніцку насцеж адчынены брамы.
Нясцерпныя шрамы
На сэрцы і спіне.
Здавалася, крок і загінем.
Вусны ў салодкай атруце,
Аскепкі пачуцця
У скрываўленай бітай душы.
Ток паміж пальцамі,
Словы ў дрыготкай цішы.
Скажы,
Ты памятаеш гарачыню?
Тваю й маю?
Чую-ня чую, але адчыню
Наросхрыст. Сябе.
Сарвацца ў пагоню.
Пякучай далонню
Па твару прызнанні твае,
Што так да адчаю любіла.

А памятаеш мяне?
Не?
Ну то і я цябе забыла.