Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЛЯ ПРАЦЫ.

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Сустрэўся мне вецер.
Шныраў па завулку.
Паперкі шугаў…
Маленькі такі хуліган.
Зусім недавумак…
Звязаўся са смеццем.

Ёсць справы на сьвеце,
карысныя людзям.
Падзякаваць могуць…
Не… Дурань,яй богу!
Маленькі паскуднік –
звязаўся са смеццем.

Хацеў бы падмесці –
падмёў бы,як венік.
Прыбраць – не навука…
Ды не – паказуха…
Вярцеўся – без лені!
А смецце – на месцы…

22 мая 2012г.