Мара – ня быць абароненым
ад сьмерці.
Ціха вуснамі вусны
згрэбсьці.
Сьпі, дзіцятка, сьпі...
Мовіць словы,
на якія можна адказаць
толькі маўчаньнем,
і кідаць іх
па начах мне.
Сьпі, дзіцятка, сьпі...
Мы надта маладыя, каб жыць,
і старыя, каб ісьці на вайну.
Наш занятак –
хутчэй астыць.
Наша справа –
пайсьці ка дну.
Нашая ганьба –
нашая слава.
нашая страва –
нашая мара –
ня быць абароненым
ад сьмерці.
ціха вуснамі вусны
згрэбсьці.
Ну, і добра.
Ну, і ладна.
Сьпі, дзіцятка, сьпі…