КАЛЫХАНКА
Бае вечар казку
Сцеле ложак гладка
Пад маей ты ласкай
Любае дзіцятка
Дзень пайшоу з надворку
За ім гулі лялькі
Спяць сыны ваверкі
Ды малыя зайкі
Буслянят накрыла
Маці павуцінкай
Ты да сну скарыся
любая дзяцінка
Хай табе прысняцца
У колерах дзівосы
У руках сініца
Што ты стау дарослы
Спі мая крывінка
Кулачок пад шчочку
Спі мая нявіннасць
Пасябруййся з ночкай
Раніцой бадзерай
Сонейка разбудзіць
Дрэннае учора
Заутра добрым будзе
22 памылкі
22 памылкі