Так бывае нечакана
Часам сэрца ўскалыхне:
Колькі мілых калыханак
Колісь мама спела мне.
Працавала мама зранку –
Адпачыць прылегла ледзь.
Я для мамы калыханку
Пачынаю ціха пець:
“Баю-бай, мая матуля,
Да цябе хай прыйдзе Сон
І пяшчотаю атуліць,
Ахіне сваім крысом.
І табе кіно пакажа
Аб тваім дзяцінстве ён.
Мы яму за гэта скажам:
“Дзякуй, добры дзядзька Сон!”