Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калыханка для Сына

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Спі Сынок заплюшчы вочкі
За акном пануе Ночка
Спі наш Родны люлі-люлі
Побач Тата і Матуля

Спі Пяшчотаю сагрэты
Пад коўдраю Дабра і Света
У Небе Зорачкі заззяюць
Сны ў акенца залятаюць

Спі наш родненькі Сыночак
Хай спакойнай будзе Ночка
Цацкі ўсе даўно паснулі
Спі маленькі люлі-люлі

Спі ад Вечара да Ранку
Сплюшчыць вочкі Калыханка
На ўтульным цёплым Ложку
Адпачываюцць Ручкі Ножкі

Радасць Божага Дзянёчка
заспакоіць Маці-Ночка
Спіце птушкі Дрэвы Людзі
Хай ваш сон прыемным будзе
Кветкі ўсе даўно паснулі
Спіце Дзеткі люлі-люлі ...