Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзеці

Сярэдняя: 4.6 (41 голас)

У халодным лістападзе
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам - дружбакі.

- Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць звар’яцеў?

Разгубіўся дзед... Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў!

- Я, саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!

А з старых галін, унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.

Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
- Дзед, а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?

Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп, маўчаў...
Потым буркнуў:
- От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты, унук!



Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Слоган на трамваі:
Мама и папа, я не хочу вас терять.
Бросьте пить.

Бацька, маці – кіньце піць,
Бо не буду вас любіць.
І паліць вам больш не трэба
Хіба ёсць ў гэтым патрэба.
Вы на гэтыя паперкі
Лепш купіце мне цукеркі
Вам удзячны буду я
Будзе добрая сям’я.
Студзень 2013г.



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

"Так i асвета, паны...
Не павiднела
У нашых саломенных хатах.
Ды сказаýшы дарэчы,
песняй народнай, чужой i мовай
незразумелай-
гэткай асветай дзяцей, толькi, сялянскiх калечаць...
Максiм Танк
Беларускiя дзеткi-
прыдарожныя кветкi:
хто iдзе iх зрывае
i на згубу кiдае...

Беларусь твая матка!
Ты прыйдзi к ёй дзiцятка.
Да грудзей прытулiся,
Ды пяшчоты напiся,

Ý ёй збяры свае сiлы
Скiнь з сябе гнёт нямiлы,
Аб'явi ýсяму свету:
Край жыве запаветны!



Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Няхай расце магутным сын ды слаўным,
бацькоў хай любіць ды шануе!
А вы маладыя любіце адзін аднаго,
свайго малога не кпіце, любіце,
люляйце ў калысцы ды песьні спявайце.
Давайце яму пяшчоту сваю, дабрыню,
кажыце яму, што любоў сьвет спасае,
сяброўства - гэта сымбаль веры,
а дрэннае тады само адыйдзе.

ММП