Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калюжына

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

душа расцякаецца калюжынай
чорнай плямай у сутарэнні плоці
праз косткі
цягліцы
скуру
струменіцца калюжына вонкі
і расцякаецца Міжземным морам і
морам Чорным па пакоі
па пакоях ў неспакоі
ў няволі
ў нядолі
ў палоне
на тле змроку адчуваюцца крокі
цішыні
спалоханай плямай калюжнай
за вакном дождж
нараджае другія калюжыны
доджд
кроплямі сваёй душы
цалуе ўзрушаны
кастрычнік
на гарышчы восені
падперазаны сутоннем зрок
нясмела цалуе змрок
перасоўвае поўню
за зоры
за горы
за долы
увечнены спалох прапіску мае
на месцы плямы
якая
болей
вышэй
шырэй
неабмежаваныя магчымасці душы
выяўляюцца расплывістым ценем
чорнай доўгай і шырокай плямы
паўсюль
у і па-за
у ля і абапал
у дзе і калі
--- --- --- ---- --- --- --- --- ---
Збузаваныя нервы адслонены
Цяжэй успрымаць рэчаіснасць
У ціхаце і неведзі прошласці
Ратугі прычынаў і наступстваў
Відаць у люстэрку
Якое спакваля патанае ў калюжыне

--- --- --- --- --- --- --- ---
Час прыляцеў праз і паўз.
Час кажа: варта пакінуць зэдлік і каву.
Час падштурхоўвае да руху.
Але як пераскокнуць калюжыну?