КАМЕТА ХЕЙЛА-БОПА
І раней да Зямлі
прыляталі каметы.
Іх з'яўленні былі
кепскай дужа прыкметай.
Усчынаў люд наспех
да бядот рыхтавацца:
там — замольвалі грэх,
там — хавалі багацце.
Знікла тое, сплыло.
Нас — не спудзіш каметай.
Цемрашальству назло
мы падкуты асветай.
Хай лятае! Мы ж спім,
нараджаем дзівосы,
мы гарым і вяршым,
сачыняем даносы.
1997 г.