Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Камп'ютэр

Яшчэ не ацэнена

Камп'ютэр стаіць на вялікім стале
І свеціць блакітным дысплеем,
Як летняе неба ў пяшчотным святле,
І лічбамі-зоркамі сее.

Задачы рашаюцца розныя ім:
Як лепей пракласці дарогу
Праз дзікія горы ля самых цяснін,
Ці лезці праз воблакі ў гору.

Як лепей машыну зрабіць, каб яна
Была эканомнай,прыгожай,
Каб хуткасць і сіла ў звязцы была
Ў вялікім тваім падарожжы.

Ці як збудаваць шматпаверхавы дом,
Каб людзям жылося ў ім ёмка,
Каб сонца ласкавым сваім прамянём
Гуляла ў кожнага ў вокнах.

Камп'ютэр стаіць на ракеце,і ён
Рашае зусім не крытычна,
Як знішчыць усё смертаносным агнём
На нашай зямлі маляўнічай.

Зачым спадзявацца цяпер на яго,
Ці будзе ад гэтага добра:
Не стане людзей,не стане яго,
Не будзе прыроды цудоўнай.

Зачым жа камп'ютэры ставіць туды,
Дзе ў гэтым не маецца сэнсу,
Зачым жа нам жыць толькі дзеля вайны,
А не для шчасця,жыцця і прагрэсу?
'

э