— Мамачка, камень вырас!
— Камяні не растуць, сынок.
— А вот вырастаюць!
Той раз мы ішлі гэтым месцам,
сонца — такое ж,
дрэвы — такія самыя,
а камень — большы!..
I як растлумачыць малому,
што камяні — не растуць...
Наадварот:
прырода
старанная іх драбіла
на лежбішчах
колішніх ледавікоў...
Драбіла, драбніла,
каб лягчэй было валуны
абыходзіць,
між імі праходзіць,
цераз іх пераскокваць...
А вырастаюць адно камяні,
што ў чалавека
часам кідаюць...
Але ж малому
пра гэта не скажаш.