Бачыш на абрусе
Келіхаў асклепкі,
Паляцелі гусі,
Не патрэбны сведкі.
А мне у Беларусі
Камянём застацца,
У катле зваруся -
Канібалам праца.
Знакам-задыякам
Я ж зусім не ракам,
Дык навошта ў кіпень,
Зробілі прысмакам?
Дзе арэлі ў ліпень
На якіх паехаць
Да купальскіх колаў
Абмінуўшы шЫбень.
З тытунёвых смолаў,
З салаўіных трэлляў,
Сінтэз атрымаецца -
Сінкрэтызм найновы.