Мне сонца скуру абсмактала, Калі я промнямі жывіўся, І ў вечар тварам я зарыўся. Ня ўцяміць пысе вышыні, Зь якое велічна й ласкава Мне сонца скуру абсмактала... І горы, голаў у дол, брылі - Ня ўцяміць пысе вышыні - І ў вечар тварам я зарыўся.