Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьміцер Крэс

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мне сонца скуру абсмактала,
Калі я промнямі жывіўся,
І ў вечар тварам я зарыўся.
Ня ўцяміць пысе вышыні,
Зь якое велічна й ласкава
Мне сонца скуру абсмактала...
І горы, голаў у дол, брылі -
Ня ўцяміць пысе вышыні -
І ў вечар тварам я зарыўся.



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Цень ваґзалі
плошчу
вошчыць,
Гоніць вецер
вецьце
сьмецьцем.
Скрухі костак
не
пагрэць нам
Ў цьмяным
восені
сяйве.
З пыс
здарожаных
дарожыц
Цень ваґзалі
плошчу
вошчыць.
Хібіць сьвет
ў сьвятла
акне...
Ў цьмяным
восені
сяйве
Скрухі костак
не
пагрэць нам.



Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Як адчуеш, што блізка каханьне,
Сьвет нудзіць і зрадліва марнее,
Шал збавенны пагана Арфея
Сэрца з грудзяў агнём выймае.
Цяжка енчыш зь вячора да раньня,
Як адчуеш, што блізка каханьне,
І жыцьця больш не бачыш нідзе.
Сэрца з грудзяў агнём выймае
Шал збавенны пагана Арфея.



Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Звон з лесу злез, вячор палае
Віллястым рухам калясніц,
Адбіткі млявых бліскавіц
Пануры злізвае пазем.
Няўмольна час святла мінае,
Звон з лесу злез, вячор палае,
І я паўцень вачыма ем...
Пануры злізвае пазем
Адбіткі млявых бліскавіц.