Павольна,павольна,
На месцы нібыта,
Стаіць нерухома
На краю блакіта
Марскі карабель,
Што плыве ў далячынь,
Куды яго вабіць
Бясконцая сінь.
І сонца праменнямі
Сцягу махае
І хвалі прыемнай
Насустрач жадае.
Ён вельмі маленькі,
Бо вельмі далёка,
Яшчэ,мо,хвілінка
І знікне са зроку.