Па казачных далях
У нябесным прасторы
Плывуць караблі
Абмінаючы горы.
Плывуць над палеткамі,
Плывуць над лясамі...
Вы бычылі свет!
Мне так хочацца з вамі!
Там, за марамі,
За доўгімі хвалямі
ДзіўнЫя краіны
На шляху сустракалі вы.
ДзіўнЫя жывёлы,
ДзіўнЫя расліны,
Прыгожыя птушкі...
А людзі, якія?
Я папрашу
Паляцець з імі разам.
Ціха ў небе плывуць...
Не пачую адказу...