Не вол бушуе – СОVID-19,
Каронай душыць, быццам бы пятлёй,
Але  мы будзем  ўсё роўна  сеяць,
Заворваць вірус   свежаю раллёй.
Вучылі продкі нас  калісьці:
“Памерці мусіш, але жыта сей.
 На дол заўсёды  лёгка упасці,
 А  выстаяць  –   заўжды  цяжэй”.
І  зерне  будзе прарастаць з надзеяй
На сонца, дождж і нашую любоў.
А мы маліцца  ды  прасіць у Бога,
Каб кожны выстаяў і  быў здароў.