Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карацелькі

Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

К А Р А Ц Е Л Ь К І

Каб з іншым агульную мову пачаць,
Часам патрэбна ўмець памаўчаць.
*
Прыгажосць - ахоўны вектар
Ад засілля інтэлекта.
*
Вынаходнік самалёта – аптыміст,
А парашут прыдумаў песіміст,-
Вы колькі кожнай якасці
Дасьце працэнтаў значнасці?..
*
Адбудзецца дыскусія. Усіх задаволім.
(Уваход свабодны, выхад пад канвоем).
*
Народ багацце мае.
Дык гэта ж добра! – Не зусім:
У нас усяго хапае,
Другая справа, што не ўсім.