*
Паняцці часу змяняюцца скора -
І заўтра сёння стане ўчора.
*
Жанчына жадае ўсяго ад аднаго,
Мужчына – ад усіх жанчын аднаго.
*
Тэхніка бяспекі – штука такая:
Парушыў – і так здараецца,
Што чалавек памірае,
А бывае, і нараджаецца.
*
Жанчыну шмат што ўпрыгожвае:
Аснова, напэўна , - парода.
Але нішто так не красіць яе,
Як перакісь вадарода.
*
Вам дапамагаць,
Ці не замінаць?..