Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карацелькі

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Мінулі Амерыкі чорныя дні,
І рыжага колеру сталі яны.
*
Змяню свабоду безграшоўя
На рабства грошай без умоў я.
*
Калі яна прамаўляе,
што яна не такая,
Гэта азначае,
што яна такая,
Толькі крышачку пазней -
Так што ўсё - окей!
*
-Давай вунь з Іркаю жаніся.
- Яна не даспадобы мне!
-Ну ты штукар! Народ, дзівіся:
Усе хлопцы любяць, а ён, бач, не!
*
Так сам з сабой разгаварыўся,
Што ў рэшце пасварыўся.
*
Спыталася неяк у сябра жанчына:
-Мне трэба парада твая, як мужчыны.
-Давай.
-Зразумела я, дзякуй!
Ну вось – і праблемы ніякай!
*
-Мадам, вас можна на хвіліну?
-Не, у мяне тарыф за гадзіну.
*
-Студэнты, хочаце залікі атрымаць?
Усім пастаўлю аўтаматам -
Але вам трэба мне паабяцць,
Што з вас ніхто не будзе працаваць
Ніколі па прафесіі,- прыдатна?
*
-А да мяне жанчын другіх ты ці кахаў?
-Ды не, я іх патроху паважаў.
*
Завялі моду:
Зноў цэны на гарэлку паднялі.
Ну мы сваё ўжо адпілі,
А вось дзяцей шкода!
*