Прыслала восень ? каравай,
Руплiвай працы шчодры плён;
Яго ўзрасцiў прыгожы край –
Валожынскi раён.
Хлеб сiлу сонца увабраў
(i спеласць каласоў)
i жыватворны водар траў,
Напоеных расой.
У iм – блакiту небакрай,
Сунiц духмяных смак...
Прымiце, людзi,– каравай,
Любовi шчырай добры знак!..