Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кароўка

Сярэдняя: 3.6 (9 галасоў)

Нязносная стаіць у хаці цішыня
Матуля вочы краем хусткі выцірае.
А дзеці моўчкі з кружкай ля стала
Сядзяць панура, бо яна перажывае.

Чаго матуля плача ў закуцце
Няўцешнымі, гаручымі сьлязьмі.
Можа бяда старонкай абыйдзе
Адпусціць сэрца сжатае ў ціскі.

Кароўка нас карміла малаком
У дастатку было многа сыра і масла.
Даілі больш пятнаццаці гадоў
А зараз з ёю трэба нам растацца.

Радней жывёлы не было у нас
Яна была карміліцай сямейнай.
На панадворку ў гэты цяжкі час
Давілі слёзы з панікай адчайнай.

Кароўку ласкава і дружна абдымалі
Развітваліся дзеці назаўжды.
Цяплом іх з ноздраў сагравала
Балючы позірк бачыла бяды.

Яе забралі ціха спазаранк
Усю ноч трывожна спалі дзеці.
Прысела маці і брат на ганак
Бо пуста стала ў іх павеці.

Хадзілі моўчкі цэлы божы дзень
Адзін другому ў вочы не глядзелі.
Віны цяжар ляжаў на іх як цень
Такой ў жыцці пакуты больш нямелі.

Прайшлі два дні і раптам ўсе пачулі
Як у павецці нехта замычаў.
Да вокнаў кінуліся радасныя дзеці
Дзе іх кароўку брацік сустракаў.

Яна вось збегла з бойні ад пакуты
Запомніла дарогу да двара.
Галодная найшла свае вароты
І больш яе аддаць матуля не змагла.

07.11.2020 г.