Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Касец

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Ці ўсе лугі пакошаны,
Ці ўсе сенажаці?
Пытаецца сын у маці –
Каторую браці?
(З народнага)

Колькі вёрстаў адмерыць з касою
За жыццё высакоснае змог!
Скласці б разам усё сена тое –
Пад нябёсы узвысіўся б стог!

Абярнулася млечнай рачулкай
Гэта сена з лясоў і лугоў.
А сягоння, як быццам травінку,
Падкасіла хвароба яго.

“Не усе йшчэ пакошаны травы,
Дзесь пасуцца вятрыскі на іх.
Што ж ты, смерць, аказалася спраўнай –
Ўжо з касой за плячамі спяшыш?!

Гэй, вы, з месяца рога, ідзіце,
Абшукайце ў акрузе бары
І на жэрдку для сена ссячыце
Тое дрэва, з якога мне – крыж”. –

Гаварыў ён у сне.
І прыснілась:
Смерць упала й зламала касу.
І жыццё з залатою касою
Ён убачыў – нявесту красу…