Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Касі, каса

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

“Касі, каса, пакуль раса.
Раса далоў. Мы косім зноў”.

А пад касою той трава.
Трава – не кроў, не галава.

І травы мятныя ляжаць.
Пасля стагі ў лугах стаяць.

Пасля і нас пакосіць лёс -
Нібы траву між белых рос.

“Касі, каса, пакуль раса”.
О, ісціна, - нібы сляза.