Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Касінеры Новага часу

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Зладжу стрэльбу сваю ды навостру касу
I табе, родны край, волю я прынясу.
Твой лёс - квітнець, а ты змушан гібець,
За шклянку вады з гарбушкай карпець.
Адзінае, што зараз ёсць у цябе -
Статак нахлебнікаў на гарбе.
Заводы стаяць і не родзяць палеткі,
Сабою гандлююць дзяўчаткі-падлеткі.
У крамах дурманам забіты паліцы.
квітнеем, мацнеем... як тут не напіцца!?
Пафас з экранаў, граюць музыкі...
А ўлада краіну здае за пазыкі.
Нязгодных жа ўсіх - на нары, за краты,
ці выгнаць з краіны, ці проста ў салдаты.
Такі вось расклад: быць ці не быць,
бясконца трываць ці волю здабыць,
Паўстаць за сябе, за родных, краіну...
Ці за капейкі гнуць свае спіны.
Што ж, жэрабя кінута, як той казаў.
З веку Касцюшкі наш сродак - каса.
Мы - касінеры. Мы - партызаны.
Крыж на нас ставіць дужа зарана.
Скосім быллё, што псуе нам лугі,
На сметнік знясем чужыя сцягі.
Скасуем паборы. Дамо людзям працу,
Мы - працаўнікі, а не галадранцы.
Хлусаў ды ўладных чынуш-халуёў выкінем з крэслаў і нашых краёў
Сцяг лічыш нацысцкім? Мову "не понимаешь"?
Цябе, далібог, мы тут не трымаем.
Туды, дзе ўласаўскі трыкалор,
Як ты дагэтуль яшчэ не папёр?!
Убачыў тут "крэсы"? Дамоў, у Варшаву!
Не рвем на кускі мы нашу дзяржаву!
Згода і воля, краіна і мова -
Для кожнага з нас магічныя словы.
Пачэсна за іх стаць пад штандар!
І прага змагацца - гэта наш дар.
З касой ці з АК, са штыком ці з гарматай -
Мы пераможам! Сумневу не варта!