Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАСТРЫ

Яшчэ не ацэнена
Выбiты з будзённай каляiны, Мяне нясуць пад воблакi вятры, А ўздоўж шашы – палаюць арабiны, Асеннiя самотныя кастры. Ляту над краем – чую лязгат зброi… iржанне, чую, коней у начы… На конях мажных бачу мужных вояў, Хто здолеў край бацькоўскi зберагчы Ад нехрысцi… i паўшы ў сечы страшнай, Збярог святое – гонар i сцягi… Гараць кастры. i, дымам iх прапахшы, Я думаю пра час, на водгукi глухi. Boots