Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кацяня.

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Скудлачаны коцік
сядзеў у маркоце -
ні дому, ні ежы, ні гаспадара.
Надзея адзіная -
дзірка ў плоце,
каб можна было ўцякаць са двара,
калі зноў забрэша
мясцовы сабака
і зубы аскаліць, што ён гаспадар.
У думках каточак
панік небарака…
Але з-за вугла раптам выскачыў шар
і прама пад лапкі
катку прыкаціўся -
прыгожы, блакітны, як неба абшар,
за ім хлапчучок
невялічкі з’явіўся,
схапіў у ахапку гарэзлівы шар
і бегчы хацеў,
але коцю заўважыў:
- Ой! Што гэта, мама, ідзі паглядзі?!
Ён як на малюнку!
Умазаны ў сажы!..
Няўжо кацянятка ля плоту сядзіць?
- Але!..Падышоўшы,
прыкмеціла мама.
- Глядзі як дрыжыць, мабыць пэўна нічый.
Яму малака трэба,
збегай у краму.
Галодны, спужАны, напэўна. Маўчыць.
- Давай яго, мамачка,
возьмем дадому,
накормім, памыем, паклічам дзяцей…
А вось кацяня
быццам "стукнула громам»,
замяўкаў... Бо свет не без добрых людзей.

© Copyrіght: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116041405464