Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЗКА

Сярэдняя: 5 (1 голас)

...Ён казау мне: "Там, дзе хвалi,
Там, дзе ветразь-карабель,
Ёсць цудоуныя каралi,
Ззяе казачная бель..."

I ад гэтага трызнення,
Квету воч i лёту слоу,
Я сама - дзiця натхнення
I сама - другiх асноу!..

Можа, ёсць табе такое,
Каб геройстваваць навек,
Але ж iншаю рукою
Супакойваеш ты здзек;

Хай i буду я журыцца
За празмерны мой давер,
Але шчасце ё - скарыцца,
Адлажыць - назад - каунер;

I адчуць, як дотык пальцау
Хваляй коцiць аж да пят;
Бы у гуках, мроях вальса,
Нарадзiуся зарагляд!..

Дзесьцi спраудзiлася слова.
Уз'ядналiся масты.
Перасыпауся нанова
Шчыльны час, дзе я i ты...

А сябе - не разумею.
Скрозь, у вытанчаных слёз,
Я ад шчасця проста млею!
Там, дзе казку ты пранёс!..