Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Шаціла

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Хутка, хутка
Тут, ля хаты,
Вокан i двара
Лiсце - жоутыя дукаты -
Ператрэ зара...

l тады
Вогнепаклоннiк
Разамкне далонь.
У вадзе,
Як апалоннiк,
Паплыве агонь.

Раздзiмаючы
Зноу гурбы,
Абгаблiць галлё,
l абрынецца на клумбы,
Дзе сцябло, быллё!

l з апошнiх кветак
Квецень
Вырве вастрыню.
l за боль, i лiст i вецце,
Аднясе агню.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Калiсьцi прызбы векавыя
Развее вецер малады,
Гэтак агнi берагавыя
Прыносяць сполахi вады...
Зацесна хвалям бессмяротным.
У крузе цiхiм берагоу.
I нават шляхам - адваротным -
Iм не кранацца да лугоу.
Але каваль зiмы, аднойчы,
Зноу пераробiць з кропель лёд
I змусiць нас стаяць уночы
I цалавацца: навылёт!..



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вянецыя! у свеце ты што на крывi,
Але, свабодная, шпарчэй сплывi
Туды, за небакрай, у далячынь;
Iмкнiся у сiнечу да вышынь,
Якiм не зведаць бруд, ахвяр i кроу,
I пераможны рык вайны, вятроу...
Вянецыя! кiруй у вечны рай.
Дзе толькi песнi, лёскат, вадаграй.
Прадоннем мая. Першаснай расой.
Плывi ж, Вянецця, неспляжанай красой!..



Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Калi паводка усiх знясе
I снег апошнi ушчэнт расплавiць,
Мне будзе радасна у вадзе,
Якая хату мне заплавiць.

I адзiчэлы, i нямы,
Душой злаулю я венчык шчасця,
Якi не бачыу у зiмы,
Якi разломвалi на часткi...

Цяпер вiтаць мне сiнi свет!
Ляцець вадой у час адлiгi!
I не пакiнуць нават след
Ад самай тонкай, беднай крыгi!