Салодкая кропля дажджду,
(бо з прысмакам кавы),
паўзе па замглёнаму шклу,
нібыты, кульгаючы, пава.
Услед пакідае прасцяг –
рэха самоты і скрухі,
салодкая кропля, бы кат,
выкручвае рукі і рухі.
Зашклёны пагляд у нішто
(нішто пазірае зашклёна),
не каву зусім, а віно
з нябёсаў дождж л’е утрапёна.
Кульгае не пава, а воўк,
ў смяротную трапіўшы пастку,
слязою апошняю Бог
сёлета заканчаве казку.