Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХАДЗі!

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)
За мной ніколі не хадзіла, Бо ведала, куды іду. Ды штось трывогу ў ёй будзіла, Хаця б не трапіў дзе ў бяду. Каб збіць трывогу тую, думу, Каб трохі час ішоў хутчэй, Парадкавала нешта ў доме, Ніяк не зводзіла вачэй. Чытала, слухала, глядзела, А за сцяной стаяла ноч. Ой, як жа ў радасці святлела, Калі пастукаю ў вакно! і толькі раз прыйшла у школу - Ужо пакойніца, у сне. Адкрыла дзверы ў клас паволі: - Хадзі!- рукой махнула мне. 07.05.91 adidas