Хай будзе то, што йдзе само  -
                Няпрошана, нязвана,
                Што ўследку сьцелецца за мной,
                Палатнінай саматканай,
                Ад дум без слоў, начэй без сноў,
                З радкамі  -  нечакана,
                Дзе памяць снуе верцяно,
                Аб днях пражытых, льняных.
                Аб тым, што была- не- збылось,
                Аб веліччы каханьня,
                Аб тым, што жыта-пражыто,
                Без шкадаваньняў малым.
                Хай будзе так і будзе то,
                Як наканавана  -
                Усё, што лёсам мне дано
                І ўсё, што людзям дана.
                                        -10.09.12.