Хай гады знікаюць - памяць застаецца:
Што раней спазналі, у сабе нясём.
І таксама сонца з неба нам смяецца:
Як было ў дзяцінстве - так і ўсё жыццё.
Не пагасне сонца – ведаем напэўна,
Аджывуць старыя – дзеці падрастуць.
Мы свой шлях праходзім, знаем, не дарэмна:
Да канца нашчадкі справу давядуць.