Харугвы жоўтых дзьмухаўцоў
Нападкі снегу перажыўшы,
Сваім упэўненым святлом
Бяруць ў абдоймы траваў сціжмы.
Утравянелым веснім днём
Пасля ваўчыных песняў ветру,
Празрыстым звонкім ручаём
Вантробы поўняцца Сусвету.
Дзе была моўнасць чорных дзён –
Крыяе роснае пахмелле,
І беспрацоўны, бач, Харон,
Між дзьмухаўцоў свой човен беле.
Гарэзы-птахі наўздагон
За сонечнай аладкай ймчацца –
Краіна трапіла ў палон
Раптоўнай травеньскае трасцы…