Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хатынь

Сярэдняя: 2.4 (5 галасоў)

***
22 сакавіка 1943 г.
Хатынь... Наш народны боль...

У што цяпер верыць?
Аб кім цяпер плакаць?
Іх сто сорак дзевяць,
у вогнішчы спаляць...

І дым той да неба,
атрутны ды слізкі,
прытуліць да глебы
той дзень сакавіцкі.

Ніхто з іх не ведаў,
як можна караць,
дзяцей-непаседаў
аж семдзесят пяць!

Фашыстаў праклятых
ці ж бог пакарае?
Іх воч ваўкалатых
ці ж коршун здзяўбае?

У казках так толькі,
а ў нашым жыцці,
смак ісціны горкі -
жывуць палачы...

Так хочацца помсты,
хочацца верыць...
Ніякім ужо коштам
гора не змерыць...

Здаецца мне часам
і я вінаваты...
Што з імі там разам
не быў змардаваны...

І толькі б у памяць
народную верыць,
ніхто ім не схлусіць -
іх СТО СОРАК ДЗЕВЯЦЬ...

22.03.16 г.