Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хаўрус.

Яшчэ не ацэнена

Хаўрус.

Як сухмень - спатыкаюсь,
Прыйдзе дождж - пасьлізгнусь,
Жыцьцё гэтым не лаю,
Зь ім ня рушу хаўрус.

Мо чыясьці душа
Райскіх садаў жадае,
Я ж, за тым пасьпяшаць,
Ад жыцьця не кідаюсь,

Бо за мной - ад вякоў,
Ад радзімічаў-старцаў,
Гукі мовы маёй,
Звоны песен вянчальных,

Ідуць продкаў набыткам,
Не ганьбой спадкаемца,
А адзінаю ніткай,
Каб яднаць вашы сэрцы.

Як сухмень - спатыкаюсь,
Прыйдзе дождж - пасьлізгнусь,
Жыцьцё гэтым не лаю,
Зь ім ня рушу хаўрус.
-28.10.15.