Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хаўтуры па ўвішнасці

Сярэдняя: 2.3 (6 галасоў)

Увішнасць раскрыжавана:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Памяць вятроў паўстала:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Свет векаваў маціцовы:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Жывіўся лагодным спакоем:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Чароды буслоў і анёлаў:
Ў мінулым:
І толькі ў ім.
Бурштына-ядвабныя словы:
Ў мінулым –
У ім адным.
Празрыстасць і зор, і калюжын:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Сяброўскі хаўрус белых сцюжаў:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Агеньчыкі свечак у храмах:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
Абдымкі жаданняў нязграбных:
Ў мінулым –
І толькі ў ім.
А можа, яшчэ, прысмак вуснаў:
Ў мінулым,
Няхай ў ім адным!
І вочы –сінеча самой Беларусі:
Ў мінулым,
На жаль, у ім...
……..
Увішнасць твая растала,
Ў мінулым:
Канечне, у ім –
Канвалія – ёй, для яе – ужо зьвяла
Між чорных
Пялёсткаў магіл.

….

І сёння спачынам навечным
Ляжыць мітусня нашых дзён.
Дзе босы кудлаты хлапечык
Збіваючы ногі у кроў,
Бяжыць і бяжыць нібы шалы
Сказаць –
Сказаць ёй адной –
Пра вочы яе як каралі,
Сінюткасць іх нібы азёр,
З якіх ён ніколі не выйдзе,
Ў якіх ён сканае, памрэ…
Бяжыць і бяжыць нібы шалы
І сёння, але без яе…

Увішнасць аднойчы сканала
Ў мінулым?
Не толькі ў ім.
У храме свечкай згасала:
Запаленай для яе.