Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХІІ

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Субмарыны вандруюць па сьвеце.
Уяўляю: плыву пад вадой…
Невядома нікому нічога,
Што было і што будзе, што ёсьць…
Я адзін сярод рыбін маўклівых.
Нельга выйсьці, паклікаць, спытаць…
Толькі думкі і словы жывыя –
Пратэстуюць яны, змагары!..
Забаронены сувязь, спатканьне.
Драматычная роля сыграна…
Ці не пераканаўча?!
Прапаганда ў чаканьні суда.
Пакараньне... За стужкі, выяву,
Бранзалеты, графіці і шпацыр,
За камэнтар, лісты, белы аркуш…
Пакараньне нібы пахаваньне.
Як і сотню гадоў таму,
Калі лёс вырашаўся народа,
А нацдэмаў вялі на расстрэл…
Тут замкнёная дзедам прастора –
Рэчаіснасьць цяпер юнака…
Сон ці ява маёй Беларусі:
Патрыёт з дэструктыўным уплывам
І падводная лодка-турма?!